Калумбускі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калумбускі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Columbus State University) — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Калумбус, штат Джорджыя.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт спачатку называўся Калумбускім каледжам, калі ён быў адкрыты як малодшы каледж на панчошнай фабрыцы ў 1958 годзе. У каледжы працавалі 15 выкладчыкаў і супрацоўнікаў, і амаль 300 студэнтаў наведвалі яго курсы ў першы год.
У 1963 годзе каледж пераехаў у цэнтр горада, пабудаваўшы кампус з сучаснай архітэктурай на месцы, дзе раней была малочна-таварная ферма. Установа атрымала чатырохгадовы статус у 1965 годзе з адкрыццём праграм падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў. У 1970 годзе адбыўся першы чатырохгадовы выпуск.
У 1996 годзе ўстанова была перайменавана ў Калумбускі дзяржаўны ўніверсітэт у рамках праграмы рэструктурызацыі чатырохгадовых навучальных устаноў у сістэме ўніверсітэтаў штата.
Цяпер установа прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры па больш чым 90 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads