Кальварыйская брама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальварыйская брамаmap
Remove ads

Кальварыйская брама — уязная брама на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пабудавана ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў памяць сваёй памерлай жонкі ў класіцыстычных формах.

Хуткія факты Кальварыйская брама, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Арматура з труной
Thumb
Арматура з урнай

Цаглянае прамавугольнае ў плане збудаванне з вялікім цэнтральным і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі прыёмамі накрытае пакатым двухсхільным дахам, падзеленае карнізам на два ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга ярусу — ляпная вайсковая арматура. Збудаванне завершана магутным карнізам на дэнтыкулах і працяглым прамавугольным парапетам, што надае кампазіцыі пэўную статычнасць.

З боку ўваходу на браме надпіс на польскай мове «Вечны спакой», з другога боку — прысвячэнне жонцы Кабылінскага, таксама на польскай: «Напамінак мужа і дзяцей, прысвечаны Юзэфе Кабылінскай, у верасні 1830 г. тут пахаванай» (польск.: PAMIĄTKA MĘŻA I DZIECI POSWIĘCONA JOZEFIE KOBYLINSKIEY R. 1830 WRZESNIA TU POGRZEBIONEY).

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads