Кальчунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.

Хуткія факты Кальчунскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)[2]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Бурнішкі і Вайгета[3]. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[4]. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,7 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2681 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads