Трыёдзь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыёдзь
Remove ads

Трыёдзь, Трыядыён (грэч. Τριῴδιον, ад грэч. τρεις тры і ωδή — песня) — богаслужэбная кніга праваслаўнай царквы, якая змяшчае трохпесенныя каноны (трыспеўцы), адкуль і паходзіць назва.

Thumb
Трыёдзь посная кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, 1646.
Thumb
Ікона «Уваскрэсенне Хрыстова» (Трыёдзь Кветная), XIX ст., Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» ў Брэсце.

Трыёдзі пакрываюць круг пераходных свят года, даты якіх залежаць ад дня святкавання Вялікадня: ад падрыхтоўчых тыдняў да Вялікага посту (гэта значыць ад Нядзелі мытара і фарысея) да першай нядзелі пасля свята Святой Троіцы (гэта значыць да Нядзелі Усіх святых). Першыя два падрыхтоўчыя тыдні Трыёдзь выкарыстоўваецца толькі ў нядзельнай службе на Нядзелю мытара і фарысея і на Нядзелю блуднага сына, а пачынаючы са службы на суботу перад Нядзеляй Страшнага суда — штодня.

Першапачаткова Трыёдзь існавала як адзіны зборнік, а затым была падзелена на дзве часткі — Трыёдзь Посную і Трыёдзь Кветную.[1]

  • Трыёдзь Посная змяшчае малітваслоўі на дні Вялікага посту з падрыхтоўчымі тыднямі да яго і Перадвелікоднага тыдня пачынаючы з Нядзелі мытара і фарысея і да Вялікай суботы ўключна. Змяшчае спевы галоўным чынам аўтараў VIII—IX стст., сярод якіх Андрэй Крыцкі, Казьма Маюмскі, Іаан Дамаскін, імператар Леў Мудры, Феафан Прадказаны.
  • Трыёдзь Кветная складаецца са спеваў ад Вялікдня да Нядзелі Усіх святых, гэта значыць наступнай нядзелі пасля Сёмухі. Назва «Кветная Трыёдзь» паходзіць ад свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім або Нядзелі ваій (Кветнай Нядзелі), бо ў ранняй набажэнскай традыцыі другая частка Трыёдзі пачыналася са службы Лазаревай суботы, звязанай са святам Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.[2] У Расіі такі падзел Трыёдзі захоўваўся да сярэдзіны XVII стагоддзя і быў зменены падчас рэформы патрыярха Нікана. У стараверскіх выданнях па старажытнай традыцыі Трыёдзь Посная заканчваецца разам з Чатырохдзесятніцай, а Трыёдзь Кветная пачынаецца з Лазаравай суботы.

Калі Кветная Трыёдзь пачынаецца з Вялікадня, яе называюць «Пентыкастарыён» (Пяцідзясятніца), а Посную Трыёдзь называюць проста Трыёддзю.

Remove ads

Зноскі

  1. А. А. Лукашевич. Годовой подвижный богослужебный круг // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. XI. — С. 669-672. — 752 с. 39 000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads