Каліна Віктараўна Капуцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліна Віктараўна Капуцкая (нар. 16 лютага 1975, Слуцк) — беларуская педагог і дэпутатка.
Біяграфія
Нарадзілася 16 лютага 1975 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці[1].
Скончыла Салігорскае педагагічнае вучылішча, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы[1].
Працавала выхавальніцай групы падоўжанага дня, педагогам-арганізатарам СШ № 11 г. Слуцка; настаўніцай гісторыі сярэдняй школы № 1 імя Янкі Купалы г. Маладзечна; дырэктаркай сярэдняй школы № 9 г. Маладзечна[1]. Дырэктарка сярэдняй школы № 14 г. Маладзечна[1].
Дэпутатка Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання[1].
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, граматай Міністэрства адукацыі, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Маладзечанскага райсавета, РГА «Белая Русь», ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; адзначана падзякамі старшыні Мінскага аблвыканкама і начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads