Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Нортрыджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Нортрыджы (англ.: California State University, Northridge) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
ўніверсітэт месціцца ў раёне Нортрыдж у Лос-Анджэлесе. З агульнай колькасцю студэнтаў у 38,5 тысяч ён займае другое месца па колькасці студэнтаў бакалаўрыяту, а таксама трэцяе па агульнай колькасці студэнтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага універсітэта, што робіць яго адным з буйнейшых універсітэтаў у ЗША. Вучэльня таксама аказвае сур'ёзны ўплыў на эканоміку Каліфорніі: паводле ацэнак, штогод яна стварае 1,9 мільярда долараў. Ва ўніверсітэце налічваецца каля 2 тысяч выкладчыкаў, з якіх 36% знаходзяцца ў штаце ўстановы.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў, медыяў і камунікацый
- Каледж гуманітарных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
- Каледж здароўя і развіцця чалавека
- Каледж дадатковага навучання
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads