Каліцыум

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каліцыум
Remove ads

Калі́цыум (Calicium) — род накіпных лішайнікаў сямейства каліцыевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Талом накіпны, ад апушчанага ў субстрат да добра развітога, парашкападобны, зярністы або лускаваты. Апатэцыі асацыяваны з водарасцямі роду трэбуксія (Trebouxia). Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках, радзей амаль сядзячыя, часта пакрытыя налётам жоўта-зялёнага або белага колеру. Ножкі апатэцыяў чорныя ці карычневыя, часам светлыя пры аснове, складаюцца з цёмна-карычневых пераплеценых гіфаў. Галоўкі апатэцыяў сферычныя, цыліндрычныя, адваротнаканічныя і лінзападобныя, з добра развітым чорным мазедыем. Сумкі цыліндрычныя або булавападобныя, разбураюцца на ранніх стадыях развіцця пладовых цел, даўжыня 30–50 мкм. Споры 2‑клетачныя, эліпсоідныя, перацягнутыя ў месцы размяшчэння перагародкі, карычневыя, з арнаментаванай абалонкай.

Remove ads

Пашырэнне

У свеце вядома каля 85 відаў. Віды насяляюць кару хвойных і ліставых дрэў, драўніну ў асноўным у Паўночным паўшар’і ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах, некаторыя віды вядомыя толькі ў тропіках. У Беларусі 10 відаў. Лішайнікі сустракаюцца ў стараўзроставых лясах і вельмі адчувальныя да антрапагенных фактараў.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads