Камба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камба
Remove ads

Ка́мба (саманазва Akamba) — народ ва Усходняй Афрыцы. Жывуць пераважна ў Кеніі, а таксама ў Танзаніі і Угандзе. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 4 627 000 [1]

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна паданням, у XVI ст. камба перасяліліся з перадгор'яў Кіліманджара ў пагорыстыя саванны цэнтральнай Кеніі. Лінгвісты сапраўды знайшлі сувязь мовы камба з мовай чага, народа, што да нашых дзён жыве каля Кіліманджара. Першасным заняткам камба была пастаральная жывёлагадоўля. Аднак пасля перасялення яны таксама занялісь земляробствам.

У канцы XVIII ст. камба ўсталявалі гандлёвыя сувязі з узбярэжжам Індыйскага акіяна, пастаўлялі суахілі і арабам рабоў і слановую косць. Лічыцца, што частка вызваленых рабоў-камба ўдзельнічала ў вызваленні Уругвая ад іспанцаў. У 1820 г. яны перасяліліся ў Парагвай. У 2009 г. там жыло 807 іх нашчадкаў[2]. З 1849 г. афрыканскія камба таксама падтрымлівалі сувязі з еўрапейскімі вандроўнікамі і місіянерамі.

У другой палове XIX ст. камба моцна пацярпелі ад неўраджаеў, эпідэміі сярод кароў і заняпаду гандлю рабамі. Гэта абумовіла іх супрацоўніцтва з каланіяльнымі ўладамі пасля каланізацыі Кеніі Вялікабрытаніяй. Многія камба служылі ў брытанскай арміі. У 1928 - 1935 гг. неураджаі і эканамічны крызіс выклікалі міграцыю камба ў гарады. З гэтага перыяду адбываецца пашырэнне антыкаланіяльнай барацьбы. У пасляваенны час камба падтрымлівалі рух мау-мау.

Remove ads

Зноскі

  1. THE KAMBA OF PARAGUAY(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2017. Праверана 16 снежня 2017.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads