Каменная куніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каменная куніца, або беладушка[1] (Martes foina) — драпежнае млекакормячае з сямейства куніцавых (Mustelidae).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 42—53, хваста 24— 34 см. Поўсць ад светла-карычневай да цёмна-каштанавай, на горле белая пляма.

Дае каштоўнае футра.
Пашырэнне
Селіцца на адкрытых тэрыторыях, паблізу жылля чалавека, у разбураных будынках, у дрывах, кучах камення, на гарышчах. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай куніцай у Еўропе і адзіным відам куніц, які не баіцца жыць паблізу людскіх паселішчаў. На Беларусі вельмі рэдкая, спарадычна трапляецца пераважна на поўдні і паўднёвым захадзе.
Асаблівасці біялогіі
Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі.
Гон у ліпені, дзіцяняты (2—7) нараджаюцца ў сакавіку—красавіку.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads