Стайкаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ста́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стайкі.

Хуткія факты Стайкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каменка. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стайкі, сельсавет перайменаваны ў Стайкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стайкаўскага сельсавета 16 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Клюкаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Чарняўскія, Сармацк і Слабада) і Межаўскага (11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша»: вёскі Аланцьева, Дубніцы, Каменка, Канавалава, Лужкі, станцыя Лужкі, Ляснічыя, Монькава, Свістуны, Стайкі і Стапурэва) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads