Каморнік (Вялікае Княства Літоўскае)
пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камо́рнік (старабел.: коморникъ[1]) — геадэзіст-землеўпарадчык у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст., член падкаморскага суда. Прызначаўся падкаморым і замяшчаў яго пры вырашэнні спрэчак на месцы. Займаўся вымярэннем і здымкай мясцовасці (межаў, маёнткаў і г.д.) у якасці судовага выканаўцы, а таксама асабіста за кошт зацікаўленага боку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі заменены інстытутам землямераў, канчаткова знік у 1840 годзе пасля скасавання межавых судоў і спынення дзейнасці Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads