Кампала

сталіца Уганды From Wikipedia, the free encyclopedia

Кампалаmap
Remove ads

Кампала (англ.: Kampala) — сталіца і найбуйнейшы горад Уганды. Адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай вобласці і аднайменнай акругі. Знаходзіцца каля паўночнага ўзбярэжжа возера Вікторыя. Насельніцтва складае 1 420 200 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1890 годзе англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася старажытная сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандлёвы цэнтр. З 1906 года мела гарадскі, з 1949 года муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.

Прамысловасць

Харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, метала- і дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, аўтарэмонтныя майстэрні.

Адукацыя і культура

Універсітэт Макерэрэ. Музей Уганды (унікальная калекцыя афрыканскіх музычных інструментаў). Цэнтр археалагічных даследаванняў.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads