Камп’ютарная памяць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камп’ютарная памяць захоўвае інфармацыю, такую як даныя і праграмы, для непасрэднага выкарыстання ў камп’ютары. Тэрмін памяць часта з’яўляецца сінонімам тэрмінаў памяць з адвольным доступам (аператыўная памяць, RAM), асноўная памяць ці першаснае сховішча.

Асноўная памяць працуе на высокай хуткасці ў параўнанні з павальнейшым, але таннейшым на біт і больш ёмістым масавым сховішчам . Акрамя захоўвання адкрытых праграм і актыўна апрацоўваемых даных, аперацыйныя сістэмы выкарыстоўваюць ёмістасць памяці для кэшавання , пакуль яна не спатрэбіцца запушчаным праграмам. Пры неабходнасці змесціва камп’ютарнай памяці можа быць перададзена ў сховішча .
Сучасная камп’ютарная памяць рэалізавана як паўправадніковая памяць , дзе даныя захоўваюцца ў ячэйках памяці , пабудаваных з MOS транзістараў і іншых кампанентаў на інтэгральнай схеме. Існуюць два асноўныя віды паўправадніковай памяці: энергазалежная і энерганезалежная. Прыклады энерганезалежнай памяці — флэш-памяць, ROM, PROM, EPROM і EEPROM памяць. Прыклады энергазалежнай памяці — дынамічная памяць з адвольным доступам (DRAM), якая выкарыстоўваецца для першаснага захоўвання, і статычная памяць з адвольным доступам (SRAM), якая выкарыстоўваецца галоўным чынам для кэша цэнтральнага працэсара .
Большасць паўправадніковай памяці арганізавана праз ячэйкі памяці, кожная з якіх захоўвае адзін біт (0 або 1). Арганізацыя флэш-памяці ўключае як аднабітавую ячэйку памяці, так і шматузроўневую ячэйку, здольную захоўваць некалькі біт адразу. Ячэйкі памяці згрупаваны ў словы фіксаванай даўжыні, напрыклад, 1, 2, 4, 8, 16, 32, 64 або 128 біт. Кожнае слова можна адрасаваць двайковым адрасам з N бітаў, што робіць магчымым захоўваць 2^N слоў у памяці.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads