Двайковая сістэма злічэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Двайко́вая (або біна́рная) сістэ́ма злічэ́нняпазіцыйная сістэма злічэння, якая мае аснову 2. Двайковая сістэма дазваляе запісаць любы лік з дапамогаю ўсяго двух лічбаў (0 і 1). Гэтая сістэма найбольш распаўсюджаная ў вылічальнай тэхніцы.

Хуткія факты Інда-арабская сістэма злічэння, Усходнеазіяцкія сістэма злічэння ...

Двайковая сістэма мае надзвычай простыя правілы складання і памнажэння. Правілы складання і памнажэння адназначных двайковых лікаў можна прадставіць табліцамі з двума радкамі і стоўпчыкамі.

Больш інфармацыі + ...
Больш інфармацыі × ...

Складанне і памнажэнне шматразрадных двайковых лікаў выконваецца стандартным для пазіцыйных сістэм шляхам («у стоўпчык»).

Галоўны недахоп двайковай сістэмы – грувасткасць. Двайковае прадстаўленне ліка патрабуе прыкладна ў 3 разы больш лічбаў, чым дзесятковае. Для пераадолення гэтага недахопу ўжываюць шаснаццаткавую сістэму злічэння. Кожныя чатыры разрады двайковай сістэмы ўзаемна адназначна перадаюцца адным разрадам шаснаццаткавай сістэмы і, такім чынам, шаснаццаткавая сістэма дазваляе запісаць двайковыя лікі ў кампактнай форме. Шаснаццаткавае прадстаўленне ліка ў чатыры разы карацейшае, чым двайковае. Напрыклад,

100100112 = 1001 0011 2 = 9316
1010111100111000012 = 0010 1011 1100 1110 0001 2 = 2bce116



Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads