Камп’ютарная платформа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Платформа (камп’ютарная) — апаратны альбо праграмны комплекс, які служыць асновай для разнастайных вылічальных сістэм.

Апаратная платформа

Ніжні слой шматузроўневай арганізацыі вылічальнай сістэмы (апаратура, аперацыйная сістэма, прыкладное праграмнае забеспячэнне), на якім карыстаюцца АС і прыкладным ПЗ. Апаратныя платформы адрозніваюцца адна ад адной архітэктурай цэнтральнага працэсара і шынамі сувязі функцыянальных блокаў.

Кожнай апаратнай платформе адпавядаюць сумяшчальныя з ёй аперацыйныя сістэмы і прыкладныя праграмы, якія могуць на ёй запускацца.

Remove ads

Платформа АС

ПК 2014 уяўяле сабой агульную арганізацыю выконвання прыкладных праграм, вызначаючы, напрыклад, парадак запуску праграмы, схему ўжывання ёй адраснай прасторы, зафіксаваныя ў архітэктуры аперацыйнай сістэмы, плюс — Інтэрфейс праграмавання праграм (API), на ўзроўні аперацыйнай сістэмы.

Пры разгляданні сумяшчальнасці, ці падабенства, на ўзроўні аперацыйных сістэм, напрыклад, сістэмных выклікаў, файлавых сістэм і асяроддзя карыстальніка, пры параўнанні роднасных аперацыйных сістэм (напрыклад, UNIX) альбо сямейства (напрыклад, Microsoft Windows), гаворка ідзе пра сумяшчальнасць на ўзроўні API аперацыйнай сістэмы, напрыклад, у рамках сямейства АС, а не абстрактнага паняцця «платформа»

Прыклады платформ АС
  • API POSIX для ОС Unix.
  • Win32 — Win32 API,
Remove ads

Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне

Кросплатформавасць праграмнага забеспячэння — магчымасць выконваць яго, без перакампілявання праграмы, як на розных апаратных платформах, так і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм (інакш кажучы, магчымасць запуску выканальнага файла на платформах розных АС).

Тыповая мэта стварэння кросплатформавага праграмнага забеспячэння — «перажыць» тую пэўную платформу, для якой яно стваралася.

Прыкладамі праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на розных апаратных платформах і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм, з’яўляюцца разнастайныя праграмы, напісаныя на мовах праграмавання для віртуальных машын, такіх як PHP, Perl, Python, Java, і шматлікія іншыя, а таксама — кросплатформавыя асяроддзі распрацоўкі праграм.

Прыклады

Літаратура

  • Э. Таненбаум. Архитектура компьютера = Structured Computer Organization. — 5-е изд. (Классика Computer Science). СПб.: Питер, 2007. — С. 848. ISBN 5-469-01274-3.
  • Барри Брэй. Микропроцессоры Intel: 8086/8088, 80186/80188, 80286, 80386, 80486, Pentium, Pentium Pro Processor, Pentium 4. Архитектура, программирование и интерфейсы. — 6-е изд. СПб.: БХВ-Петербург, 2005. — С. 1328. ISBN 5-94157-422-3.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads