Perl

From Wikipedia, the free encyclopedia

Perl
Remove ads

Perl (вымаўляецца «пе́рл») — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»[4]. Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам pearl («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. PEARL (англ.)), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з'яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.

Хуткія факты Семантыка, Тып выканання ...

Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.

Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.

Remove ads

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world:

print "Hello, World!\n";

Гл. таксама

Зноскі

  1. The perl Open Source Project on Open Hub: Licenses Page — 2006. Праверана 19 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124688'></a>
  2. http://dev.perl.org/licenses/ Праверана 2 верасня 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads