Камсамольскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камсамольскае возераmap
Remove ads

Камсамольскае возера — штучны вадаём у паўночна-заходняй частцы Мінска, утвораны плацінай на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Плошча возера 0,42 км², даўжыня 1,5 км, шырыня да 400 м, сярэдняя глыбіня 1,9 м, максімальная - 4,5 м.

Хуткія факты Камсамольскае возера, Даўжыня ...

Будаўніцтва было пачата ў 1940 з мэтай недапушчэння затаплення Мінска падчас вясновых паводак. Катлаван пад возера плошчай 35 га быў выкапаны ўручную. Урачыстае адкрыццё возера намячалася на нядзелю 22 чэрвеня 1941, але было сарванае з-за пачатку вайны.

У 1974 былі праведзеныя ачыстка і паглыбленне возера. У 2010 праведзеная рэканструкцыя возера і прылеглага Парку Перамогі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads