Камсамольская вуліца (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камсамольская вуліца (Віцебск)map
Remove ads

Камсамольская вуліцавуліца, размешчана ў цэнтральнай частцы Віцебска ў Чыгуначным раёне. Сучасную назву атрымала ў 1927 годзе. Працягласць ад вуліцы Красіна да вуліцы Еўсцігнеева складае 1000 м. Першыя будынкі ў раёне сучаснай вуліцы з'явіліся ў XVI стагоддзі. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся Петрапаўлаўская і Мікольская батальённая цэрквы, лютэранская кірха (былы касцёл кляштара піяраў).

Thumb
Вул. Камсамольская 32
Thumb
Вул. Камсамольская 13
Хуткія факты Камсамольская вуліца Віцебск, Агульная інфармацыя ...

У 1904 адрэзак вуліцы ад суч. 1-й вуліцы Красіна да вуліцы Савецкай Арміі называўся Піярскай вуліцай, ад вул. Савецкай Арміі да вуліцы Энгельса - Мікольскім завулкам. Астатняя частка называлася Ніжне-Пятроўскай вуліцай. У 1910-я гады ўжо ўся вуліца насіла назву Ніжне-Пятроўскай. Сучасная забудова сфармавалася пасля Вялікай Айчыннай вайны і складаецца з 3-4-павярховых будынкаў. Пры гэтым, захавалася частка забудовы канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.

На сваім працягу Камсамольская вуліца перасякаецца вуліцамі Савецкай Арміі, Энгельса, Кірава і Зяньковай.

Remove ads

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads