Камсамольская вуліца (Наваполацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамольская вуліца (трансліт.: Kamsamoĺskaja vulica, руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Remove ads
Апісанне
Размешчана ў 4-м, 6-м і 10-м мікрараёнах горада і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Калініна да вуліцы Васілеўцы, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае Наваполацк з рэспубліканскай аўтадарогай Р-45 Полацк - Глыбокае - граніца Літвы (Катлоўка). Працягласць вуліцы складае больш 3 км. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў (адзіны 12-павярховы будынак на вуліцы - інтэрнат № 4 ПДУ). Шматкватэрныя жылыя дамы размешчаны толькі па паўноным (няцотным) боку вуліцы, бо ад паўднёвага боку вуліцы пачынаецца санітарная зона завода "Палімір", дзе жыллёвае будаўніцтва забаронена. Па вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі і курсуе трамвайны маршрут № 1.
Remove ads
Сацыяльныя аб’екты
- інтэрнат № 4 ПДУ
- царква Царства Божага (евангельскія хрысціяне)
- магазіны
- хлебзавод
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads