Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Камсамольская.
Утвораны 16 студзеня 1969 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Камсамольская ў складзе 18 населеных пунктаў (вёскі Асавец, Аснікі, Баркаўцы, Дзянісава, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Кісялі, Падлужжа, Пятрылава, Рэпная Града, Сунаі, Труханавічы, Хвойнікі і пасёлак Пукава), якія ўваходзілі ў склад Грозаўскага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасаваны пасёлкі Аснікі і Дзянісава[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Грозаўскага сельсавета[3].
Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 710 гаспадарак, 1481 жыхар, станам на 1 студзеня 2009 г. — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы, пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1318 чалавек[4], з іх 92,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads