Камсамольскі сквер (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамольскі сквер — сквер ў цэнтры Магілёва, размешчаны паміж вуліцамі Лепяшынскага і Будзённага. Плошча 0,87 га. Закладзены камсамольцамі горада ў 1932 г. на месцы Шклоўскага кірмаша. Названы ў 1935 г. У 1985 г. рэканструяваны па праекце архітэктара А. Мельнікава[1].

Планіроўка пейзажная. Тут растуць туя заходняя, хвоя веймутава, елка канадская блакітная, бяроза бародаўчатая. У скверы дэкаратыўна-каскадны фантан[1].
5 верасня 2007 г. у гонар святкавання пяцігадовага юбілею Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на тэрыторыі сквера быў адкрыты памятны знак «Зорка БРСМ».
Remove ads
Зноскі
- Комсомольский сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads