Камсамольск-на-Амуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамольск-на-Амуры (руск.: Комсомольск-на-Амуре) — горад (з 1932) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камсамольскага раёна Хабараўскага края. Насельніцтва 275,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1932 годзе на месцы сяла Пермскае камсамольцамі-актывістамі з цэнтральных рэгіёнаў СССР. Горад размешчаны на левым беразе Амура, за 360 км ад Хабараўска.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Эканоміка
Асновай эканомікі з’яўляецца ваенна-прамысловы комплекс: Камсамольскае-на-Амуры авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне (ваенныя самалёты), Амурскі суднабудаўнічы завод (падводныя лодкі і грамадзянскія судны). Таксама дзейнічаюць прадпрыемствы «Амурлітмаш», заводы пад’ёмна-транспартнага абсталявання, электратэхнічны, нафтаперапрацоўчы і г. д. Таксама ў горадзе ёсць дрэваапрацоўчыя камбінаты, мэблевая і швейная фабрыкі, прадпрыемствы па вытворчасці будматэрыялаў.
Камсамольск-на-Амуры з’яўляецца буйным транспартным вузлом з аднымі з буйнейшых у краі пасажырскім рачным і грузавым партамі. Чыгуначная станцыя.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Віктар Іванавіч Кастырка (нар. 1948) — мэр Ціраспаля (2002—2011).
- Галіна Мікалаеўна Сакалова (1935—2018) — філосаф і сацыёлаг, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Андрэй Віктаравіч Блахін (нар. 1972) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (2005), прафесар (2011).
Зноскі
- Оценка численности постоянного населения на 1 января 2010 и 2011 гг. и в среднем за 2010 .(недаступная спасылка)
- http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads