Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску ў 1932—1941 гг. У 1930-я гады размяшчаўся ў былой гімназіі Фальковіча[1], перад вайной разам з Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школай Беларусі імя У. І. Леніна размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса[2].
Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друку[3]. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.
Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай у краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет[4]. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Ісідар Самуілавіч Бас (1913—?) — беларускі літаратуразнавец.
- Іван Муравейка (1921—2021) — беларускі паэт.
Зноскі
- Юрый Тамковіч. Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921—1941 гг. — 2021
- М. Б. Батвіннік, А. Л. Міцянін. 209. Будынак Мінскай вышэйшай партыйнай школы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Камуністычны Інстытут Журналістыкі. Старонкі гісторыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 18 ліпеня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads