Ісідар Самуілавіч Бас
літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) Самуілавіч Бас (22 снежня 1913, Віцебск — 21 студзеня 2013, Нью-Ёрк[1]) — беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства, літаратурны крытык, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і рабочага-муляра. Бацька загінуў у час імперыялістычнай вайны. Маці — хатняя гаспадыня, загіінула ў Віцебску ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1928 годзе скончыў школу– сямігодку, пайшоў працаваць вучнем слесара ў трамвайнае ўпраўленне. Вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака (1929-32). З 1932 года літсупрацоўнік абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1933-36 гадах студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936 −37 гадах служыў у Чырвонай Арміі. З 1937 года загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты «Советская Белоруссия». У 1939−41 гадах вучыўся ў аспірантуры Мінскага педінстытута.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Цэнтральным, Бранскім і іншых франтах быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам.
У 1946–47 гадах працягваў вучобу ў аспіратуры Мінскага педінстытута. З 1947 года загадваў кафедрай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Пасля яго ліквідацыі (1953) працаваў старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 года старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. З 1958 года дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года.
На пачатку 1980-х гадоў выехаў за мяжу.
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Дэбютаваў у друку ў 1937 годзе. З 1949 года стала выступаў з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі.
Аўтар літаратуразнаўчых кніг, у якіх на аснове архіўных матэрыялаў даследуюцца пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, узнаўляюцца невядомыя старонкі творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца абставіны стварэння «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама разглядаюцца сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага, украінскага і польскага народаў. Шматлікія артыкулы і рэцэнзіі І. Баса друкаваліся ў зборніках перыядычных выданняў.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні / Ісідар Бас. — Мінск : Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1969. — 155 с.
- Падарожжа ў літаратурнае мінулае: літаратурна-крытычныя артыкулы / Ісідар Бас. — Мінск : Беларусь, 1971. — 230 с.
- Літаратуразнаўчыя эцюды / Ісідар Бас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 220 с.
Зноскі
- Мікола Трус. Падарожны ў часе // «ЛіМ». — 2024. — № 9. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads