Каміла Калет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каміла Калет
Remove ads

Каміла Якабінэ Калет (нарв.: Camilla Jacobine Collett, народжаная Вергелан, нарв.: Wergeland; 23 студзеня 1813 — 6 сакавіка 1895) — нарвежская пісьменніца, адна з першых феміністак Нарвегіі.

Хуткія факты Каміла Калет, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Крысціянсане. Бацька быў тэолагам, палітыкам і кампазітарам, а брат, Генрык Вергелан, — вядомым пісьменнікам. Калі Каміле было чатыры гады, яе сям’я пераехала ў Эйдсвол. Дзяўчынка расла вельмі адукаванай, з ранніх гадоў вяла дзённік, захаплялася чытаннем і займалася музыкай.

У сямнаццацігадовым узросце падчас візіту ў Крысціянію ў яе завязаўся раман з паэтам Юхан Себасцьянам Вельхаўнам, які варагаваў з яе братам Генрыкам. Пасля некалькіх гадоў закаханыя былі вымушаны развітацца.

У 1841 годзе Каміла выйшла замуж за Петэра Юнаса Калета, вядомага палітычнага дзеяча і літаратурнага крытыка. Уступіўшы ў шлюб, яна занялася пісьменніцкай дзейнасцю, у гэтым муж аказваў ёй поўную падтрымку.

Найбольш вядомай працай пісьменніцы стаў яе раман «Дочкі Амтмандэна» (нарв. Amtmandens Døttre), апублікаваны ў двух частках ў 1854 і 1855 годзе. У кнізе надавалася асаблівая ўвага цяжкасцям, з якімі сутыкалася жанчына з таго часу ў патрыярхальным грамадстве. Калет таксама напісала некалькі апавяданняў, артыкулаў і мемуары.

Пасля дзесяці гадоў сумеснага жыцця яе муж памёр. Каміле, пакінутай з чатырма маленькімі сынамі, прыйшлося прадаць свой дом. Неўзабаве з-за цяжкага фінансавага становішча яна была вымушаная аддаць траіх дзяцей на выхаванне да сваякоў. Памерла яна ў 1895 годзе ў Крысціяніі.

Remove ads

Зноскі

1. Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502

2. Houe P. Camilla Collett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #122197631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

4. Camilla Collett // Brockhaus Enzyklopädie

5. Begravde i OsloGravferdsetaten i Oslo kommune. Праверана 28 кастрычніка 2017.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads