Камінтэрн (прадпрыемства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Камінтэрн» — найбуйнейшы вытворца мужчынскіх касцюмаў Беларусі, заснаваны ў сакавіку 1919 года ў Гомелі пад назвай Першая ваенна-абмундзіровачная фабрыка[2].
Remove ads
Гісторыя
У сакавіку 1919 года ў Гомелі (РСФСР) заснавалі Першую ваенна-абмундзіровачную фабрыку, на якой працавалі каля 100 чалавек. У лютым 1922 г. фабрыка атрымала назву «Гомадзенне» і перайшла да вырабу грамадзянскага адзення. У 1927 г. Вышэйшы савет народнай гаспадаркі БССР пераўтварыў прадпрыемства ў фабрыку «Гомшвей». У красавіку 1928 г. прадпрыемства атрымала сучасную назву «Камінтэрн» у гонар міжнароднай арганізацыі «Камуністычны інтэрнацыянал», заснаванай у сакавіку 1919 года ў Маскве. 24 жніўня 1964 г. фабрыку пераўтварылі ў Гомельскае вытворчае швейнае аб’яднанне, у склад якога ўключылі Рэчыцкую швейную фабрыку. Затым закупілі абсталяванне ў 3-х краінах Еўропы — «Штробель» і «Зінгер» у Заходняй Германіі, «АМФ Рыс» у Чэхіі (Просцеёў), «Рымольдзі» і «Макпі» ў Італіі, а таксама ў ЗША («Істман») і Японіі («Джукі», «Брызай»). У выніку прадпрыемства стала адзіным у Беларускай ССР адмысловым вытворцам класічных мужчынскіх касцюмаў. 29 снежня 1993 г. Дзяржаўны камітэт па кіраванні маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Рашэнне № 96 аб пераўтварэнні прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства.
З 2007 г. ААТ «Камінтэрн» пачало выпуск касцюмаў пад таварным знакам «Гарадское жыццё» (анг. City life). У 2009 г. дадалі таварны знак «Валероса» (італ. Valerosso). У 2010 г. на рынак вывелі касцюмы пад таварным знакам «Мужчынскі шлях» (анг. Man way). У 2011 годзе ААТ «Камінтэрн» закупіў 70 % тканіны за мяжой. У 2012 годзе штомесячная вытворчасць перавышала 30 000 адзінак адзення. У рэкламе прадпрыемства здамыліся спевакі Дзмітрый Калдун і Руслан Аляхно[3]. На 2016 г. ААТ «Камінтэрн» мела 14 уласных крамаў у 11 гарадах Беларусі.
Remove ads
Прадукцыя
На 2017 год прадпрыемства вырабляла касцюмы з воўны, ільну, бавоўны, віскозы і поліэстэру. У вытворчасці выкарыстоўвалі трыкатажныя, расцягвальныя і двухабаковыя тканіны. Гандлёвая сетка налічвала 15 уласных крамаў «Дарыян» у 11 гарадах Беларусі, у тым ліку ва ўсіх 6 абласных цэнтрах: Бабруйск (Магілёўская вобласць), Брэст (вул. Міцкевіча, д. 11), Віцебск (вул. Леніна, д. 64/1), Орша (Віцебская вобласць), Гомель (3), Гродна (2), Жлобін (Гомельская вобласць), Магілёў (пр. Міра, д. 27), Мінск (2), Пінск (Брэсцкая вобласць) і Рэчыца (Гомельская вобласць).
Remove ads
Зноскі
- Марына Пералыгіна (14 чэрвеня 2017). Кансалідаваная фінансавая справаздачнасць ААТ «Камінтэрн» за 2016 год з аўдытарскімі высновамі (PDF)(руск.). ААТ «Камінтэрн». Архівавана з арыгінала (PDF) 23 лютага 2020. Праверана 7 лістапада 2017.
- Ірына Асташкевіч. Пашыць так, каб можна было насіць // Звязда : газета. — 9 чэрвеня 2012. — № 109 (27224). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads