Беллегпрам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці[2] (канцэрн «Беллегпрам») — шматгаліновы прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую і тэкстыльна-галантарэйную падгаліны, на яго прадпрыемствах таксама арганізавана вытворчасць штучнага трыкатажнага футра, фарфору — фаянсавага посуду, шчацінна-шчотачных вырабаў, гумовага абутку і іншых відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.
Фірмовая гандлёвая сетка налічвае ў рэспубліцы больш 130 крам і 319 гандлёвых секцый, за мяжой маецца 30 уласных аб’ектаў тавараправоднай сеткі з гадавым таваразваротам больш 35 млн долараў ЗША. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы замежфірмаў з 57 краін свету, на экспарт пастаўляецца звыш 50 % вырабленай прадукцыі.
Створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых і 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60 % тавараў лёгкай прамысловасці краіны[3]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці, Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[4], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[5].
Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзення, 1700 — абутку[6].
Remove ads
Кампаніі канцэрну
Тэкстыльныя
- ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне»
- РУП «Веткаўская баваўнянапрадзільная фабрыка»
- ААТ «Віцебскія дываны»
- ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін»
- РУВП «Гроднатэкстыль»
- ААТ «Гранітэкс»
- РУП «Ільічоўская фабрыка першаснай перапрацоўкі воўны»
- ААТ «Камволь»
- ААТ «Дываны Брэста»
- ААТ «Стужка», г. Магілёў
- ААТ «Магілёўскі тэкстыль»
- РУВГП «Аршанскі льнокамбінат»
- ААТ «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка „Ручайка“»
- ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»
- ЗАТСП «Сопотэкс»
- ААТ «Сукно»
Трыкатажныя
- ААТ «Алеся»
- ААТ «Белфа» (Жлобін)
- ААТ «Бабруйсктрыкатаж»
- ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат»
- Віцебскае ААТ «Класіка індустрыі моды»
- ААТ «Купалінка»
- ААТ «8 Сакавіка »
- ААТ «Пінскае прамыслова гандлёвае аб’яднанне „Палессе“»
- ААТ «Світанак» (Жодзіна)
- ААТ «Брэсцкая трыкатажная фірма „Элма“»
- ПУТП «Ромгіль»
- Беларуска-Ірландскае сумеснае прадпрыемства «Трыкатажная фабрыка „Арэола“», ТАА
- СТАА «Ланатэкс»
- СТАА «Дэльта Стыль»
Швейныя
- ААТ «Барысаўская швейная фабрыка»
- РУВП «Баранавіцкая швейная фабрыка „Бараўчанка“»
- ААТ «Брэсцкая швейная фірма „Надзея“»
- ААТ «Цэнтр моды»
- ЗАТ «Магілёўская швейная фірма „Вяснянка“»
- ААТ «Швейна-гандлёвая фірма „Элод“»
- ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка „Эліз“»
- ААТ «Жлобінская швейная фабрыка»
- ААТ «Сцяг індустрыялізацыі»
- ЗАТ «Калінка»
- ААТ «Камінтэрн»
- ЗАТ «Фабрыка галаўных убораў „Людміла“»
- РУП «Швейная фірма „Лона“»
- Сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца»
- РУП «Мотэкс»
- ААТ «Мазырская швейная фабрыка „Надэкс“»
- ААТ «Мона»
- РУП «Навагрудская швейная фабрыка»
- ЗАТ «Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма „Світанак“»
- ААТ «Славянка»
- ААТ «Элема»
- ААТ «Швейная фірма „Юнона“»
Скураныя
- Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ
- Беларуска-італьянскае-харвацкае сумеснае прадпрыемства «Бел-скін», ТАА
- ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»
- Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат»
- ААТ «Галантэя»
- Сумеснае прадпрыемства «Гатава-Тэнеры» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне»
- ААТ «Кажэўнікаў»
- ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне»
- Беларуска-чэшскае сумеснае прадпрыемства «Смілавіцкі гарбарны завод» таварыства з абмежаванай адказнасцю
Абутковыя
- ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»
- СТАА «Белвест»
- ЗАТ Сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме»
- ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка»
- СТАА «Гомельская абутковая фабрыка „Труд-Стацкевіч-Адамантан“»
- ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“»
- ААТ «Чырвоны Кастрычнік»
- РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР»
- Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства «ЛеГранд» — таварыства з абмежаванай адказнасцю
- ААТ «Лідская абутковая фабрыка»
- Мінскае абутковае ААТ «Прамень»
- РУВП «Баранавіцкая абутковая фабрыка „Рытм“»
- Гомельскае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «Праца»
- СТАА «Фабрыка спецыяльнага абутку „Праца — Нью-Лайн“»
- ААТ «Абутак»
- Беларуска-славенскае сумеснае прадпрыемства «Чаўляр» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- Беларуска-кіпрскае сумеснае прадпрыемства «Рэйлы» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- ЗАТ Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Отыка»
- ЗАТ «Сівельга»
- РУП «Смілавіцкая валяльна-войлачная фабрыка»
- Сумеснае беларускае-нямецкае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка»
- СТАА «Сан Марка»
Іншыя
- ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод»
- ААТ «Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод»
- ААТ «Пінскі завод штучных скураў»
- ААТ «ЭКТБ»
- Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Хімічная вытворчасць» Мінскага абутковага адкрытага акцыянернага таварыства «Прамень»
Remove ads
Зноскі
- Марына насава. Канцэрн «Беллегпрам» у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10%(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
- Марына насава. Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18%(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
- Марына насава. Канцэрн «Беллегпрам» адкрые ў Вільні сумеснае гандлёвае прадпрыемства . Беларусь — Еўрасаюз. БелаПАН (10 сакавіка 2011). Праверана 8 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
- О концерне Архівавана 9 студзеня 2010. // bellegprom.by
- УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №276/2023 (укр.). Прэзідэнт Украіны (12 мая 2023).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads