Канага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канага (англ.: Kanaga) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 480 км². У нашы дні незаселены.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца ў 1938 км на паўднёвы захад ад Анкарыджа, найбуйнейшага горада Аляскі. На ўсходзе аддзелены пралівам (11,43 км) ад вострава Адак, на ўсходзе — пралівам (7,75 км) ад вострава Танага. Абрысамі нагадвае серп, павернуты на паўночны захад. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 38 км.
На поўначным усходзе вылучаецца актыўны вулкан Канага (1307 м), які налічвае ў дыяметры 4,8 км, з кальдэрай прыблізна 200 м у шырыню і 60 м у глыбіню. Схілы пакрыты попелам і пемзай таўшчынёй да 7 м. На ўзбярэжжы вылучаецца шэраг лагун, замкнёных ад мора пясчанымі наносамі. На поўдні ландшафты вызначаны невысокімі пагоркамі, нізіннымі тарфянікамі, скальнымі фарміраваннямі і вузкай паласой пляжаў.
Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.
Remove ads
Прырода
Флора характэрная для тундры. На сушы гняздуюць шматлікія птушкі, на берагу спыняюцца ластаногія і каланы. Воды вакол вострава маюць багатыя рыбныя рэсурсы.
Гісторыя
Востраў Канага быў здаўна населены алеутамі. На іх мове назва вострава значыць «жоўтая зямля». Археолагамі знойдзены рэшткі старажытных паселішчаў і пахаванне эпохі сярэднявечча. У 1867 г., калі востраў быў перададзены Руска-амерыканскай кампаніяй у склад ЗША, карэннае насельніцтва на ім ужо адсутнічала. З пачатку XX ст. мае запаведны статус.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads