Умераны клімат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Умераны клімат
Remove ads

Умераны клімат таксама сярэдні клімат, або клімат умераных (сярэдніх) шырот, характэрны для ўмеранага геаграфічнага пояса пераважна Паўночнага паўшар'я, паміж 40 і 65° з. ш. і 42 і 58° паўд. ш. У Паўночным паўшар'і звыш 1/2 паверхні ўмеранага пояса займае суша, у паўднёвым - 98% тэрыторыі пакрыта морам. Умеранаму клімату ўласцівыя частыя і моцныя змены ціску і тэмпературы паветра і напрамкі ветру, якія адбываюцца з-за інтэнсіўнай дзейнасці цыклонаў.

Thumb
Умераная зона вылучана зялёным.
Remove ads

Агульныя рысы

Галоўнай асаблівасцю ўмеранага клімату з'яўляецца наяўнасць чатырох сезонаў: двух асноўных - халоднага (зіма) і цёплага (лета) і двух прамежкавых - вясна і восень.

Фарміруецца пад уздзеяннем заходняга пераносу паветраных мас ва ўсёй тоўшчы трапасферы. Характэрны выразныя поры года з умерана цёплым летам (сярэднія тэмпературы паветра найбольш цёплага месяца ад 10°C да 25°C) і халаднаватай ці халоднай снежнай зімой (сярэднія тэмпературы паветра найбольш халоднага месяца амаль усюды адмоўныя). Сярэднегадавая колькасць ападкаў на большай тэрыторыі 500-800 мм (да 1000-2000 мм на ўскраіне мацерыка каля мора, да 100-200 мм з набліжэннем да субтропікаў). Вылучаюць умераны клімат кантынентальны (характэрны для большай часткі тэрыторыі Расіі, для цэнтральных раёнаў Паўночнай Амерыкі), акіянічны заходніх (характэрны для Еўропы) і ўсходніх (мусонны клімат, характэрны для Далёкага Усходу Расіі, Паўночнага Кітая) раёнаў.

Узімку ва ўмераным клімаце звычайна ўсталёўваецца пастаяннае снежнае покрыва, а ўлетку - максімум ападкаў.

Remove ads

Літаратура

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. -- Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads