Канарэечнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канарэ́ечнік (Phalaris) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На тэрыторыі Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца канарэечнік канарскі і канарэечнік малы (каля дарог, жылля і інш).
Аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) вышынёю да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка.
Кармавая (канарэечнае семя), харчовыя, тэхнічныя, алейная, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads