Канатжан Байзакавіч Алібекаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канатжан Байзакавіч Алібекаў (у ЗША вядомы як Кен Алібек ці Кенет Алібек, каз.: Әлібеков Қанатжан Байзақұлы, нар. 1950, п. Каўчук, Казахская ССР) — навуковы мікрабіёлаг, спецыяліст у вобласці інфекцыйных захворванняў і імуналогіі, доктар біялагічных навук, палкоўнік Савецкай Арміі ў адстаўцы.
Remove ads
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў ваенны факультэт Томскага медыыцынскага інстытута па спецыяльнасці «інфекцыйныя захворванні і эпідэміялогія».
З 1975 года працаваў у «Біяпрэпарате» пры Савеце Міністраў СССР, які займаўся распрацоўкай і выпрабаваннямі біялагічнай зброі[3],[4].
З 1988 па 1992 гг. займаў пасаду першага намесніка начальніка Галоўнага кіравання «Біяпрэпарат». З’яўляўся навуковым кіраўніком праграм па распрацоўцы біялагічнай зброі і біяаховы. Спецыяліст у вобласці імуналогіі, біятэхналогіі, біяхімічнага сінтэзу, а таксама вострых і хранічных інфекцыйных захворванняў.
У 1990 годзе падрыхтаваў і скіраваў Прэзідэнту СССР М. Гарбачову запіску з прапановай закрыцця праграмы біялагічнай зброі ў СССР. Пасля атрымання згоды кіраваў ліквідацыяй гэтай праграмы ў СССР (1990—1991 гг.).
У канцы 1991 года з’яўляўся адным з кіраўнікоў камісіі, што інспектавала біялагічныя аб’екты ЗША. Інспекцыя паказала, што Злучаныя Штаты спынілі ваенныя біялагічныя распрацоўкі ў пачатку 70-х гадоў.
Напачатку 1992 года звольніўся з кіравання ў звязку з нязгодай працягваць ваенна-біялагічныя распрацоўкі (распрацоўка і ўжыванне біялагічнай зброі забаронены ва ўсім свеце як самая амаральная зброя).
У канцы 1992 года, пасля працы ў маскоўскім камерцыйным банку, эміграваў у ЗША.
У 1999 годзе апублікаваў кнігу пад назвай «Biohazard» (суаўтар — шырока вядомы ў Паўночнай Амерыцы журналіст Стывен Хендэльман).
Вакол асобы Кена Алібека працягваюцца сталыя споры: у ЗША і ў Еўропе яго лічаць адным з самых выбітных людзей, якія спынілі гонку біялагічных узбраенняў (з 2000 па 2006 гады ён быў у спісе выбітных гістарычных асоб па версіі ВВС). З’яўляецца адным з самых актыўных праціўнікаў выкарыстання мікраарганізмаў як спосабаў вядзення войн.
Кен Алібек з’яўляўся адным з распрацоўнікаў канцэпцыі абароны ЗША ад біялагічнай зброі і біялагічнага тэрарызму. Апублікаваў у ЗША некалькі кніг і кіраўніцтваў для лекараў па медычнай абароне ад біялагічнай зброі і прыродных эпідэмій. Кансультуе Кангрэс ЗША па пытаннях медычнай і тэхнічнай абароны ад натуральных і «рукатворных» эпідэмій. За змяншэнне пагрозы біялагічнай вайны і біялагічнага тэрарызму ў свеце ўзнагароджаны медалём Кангрэса ЗША «За выбітны ўнёсак у дасягненне міру». Распрацаваў і апублікаваў у ЗША канцэпцыю неспецыфічнай імуннай абароны падчас эпідэмій, а таксама прынцыпы «зваротнай вакцына-логіі» для стварэння сінтэтычных вакцын з выкарыстаннем камп’ютарнага мадэлявання.
Прэзідэнт і суўласнік AFG Biosolutions Inc., амерыканскай кампаніі, распрацоўвальнай сістэмы абароны ад біялагічнай зброі, прафесар Універсітэта Джорджа Мэйсана (George Mason University), кіраўнік Нацыянальнага Цэнтра Біялагічнай Абароны ЗША\National Center for Biodefense[5][6]. Апроч таго, займаецца распрацоўкай метадаў лячэння позных стадый анкалагічных захворванняў і выкладніцкай дзейнасцю. Апублікаваў серыю канцэптуальных артыкулаў пра ролю хранічных інфекцый у развіцці анкалагічных захворванняў і іншых хранічных паталогій.
У 2005 годзе прапанаваў сваю дапамогу ўраду Казахстана, як спецыяліст па біятэхналогіі і фармакалогіі[7].
У 2010 годзе пераехаў у Астану, сталіцу Казахстана. У наш час узначальвае кафедру хіміі і біялогіі ў Школе навук і тэхналогій «Назарбаеў універсітэта», дзе, у тым ліку, заняты распрацоўкамі супрацьракавых прэпаратаў і лекаў па падаўжэнні жыцця, а таксама з’яўляецца старшынёй управы Рэспубліканскага навуковага цэнтра неадкладнай медычнай дапамогі. Захаваў грамадзянства ЗША.
Remove ads
Зноскі
- Ken Alibek // Národní autority České republiky
- Ken Alibek // NUKAT — 2002.
- Век биологического терроризма Архівавана 21 ліпеня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads