Кандрат Зігмундавіч Церах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кандрат Зігмундавіч Церах
Remove ads

Кандрат Зігмундавіч Церах (26 лістапада 1935, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзеяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).

Хуткія факты Кандрат Зігмундавіч Церах, Міністр гандлю СССР ...
Remove ads

Біяграфія

Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1] ў сям’і незаможных сялян.

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1987—1989).

Праца

  • 1952—1954 — старшы бухгалтар сельскага спажывецкага таварыства Ільянскі раён.
  • 1954—1958 — тэрміновая служба ў ВМФ СССР.
  • 1959—1963 — дырэктар Вілейскага гархарчпрамгандлю (Вілейка).
  • 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю (Маладзечна).
  • 1965—1967 — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза.
  • 1967—1970 — намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама.
  • 1970—1977 — першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
  • 1977—1984 — старшыня праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
  • 1984—1986 — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (курыраваў гандаль і бытавое абслугоўванне).
  • 26 снежня 1986 — 26 лістапада 1991 — міністр гандлю СССР.
  • Пасля 1991 працаваў у прадпрымальніцтве.
  • Ад 1992 — прэзідэнт Закрытага акцыянернага таварыства «Знешнеэканамічная асацыяцыя» ( (руск.)«Внешнеэкономическая ассоциация»)[2].

Жыве ў Маскве

Remove ads

Сям’я

Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.

Цытаты

Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.

… Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў — канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.

Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.

… Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі…[3]

Узнагароды

Зноскі

  1. Памяць. Вілейскі раён. // Церах Кандрат Зыгмундавіч. Мн.: БелТА., 2003. — С. 577 — 578. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). 3 000 экз. ISBN 985-6302-56-0.
  2. Российский Государственный Торгово-Экономический Университет(недаступная спасылка) // Российский Государственный Торгово-Экономический Университет
  3. Виктор Пушкарев: Последний министр торговли СССР(недаступная спасылка) (руск.) // «Деловая пресса».
  4. Знiчкi Айчыны: Вілейка(недаступная спасылка) // «Голас Радзімы»
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads