Кандэла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср. Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах.

Хуткія факты Кандэла, Названа ад ...
Remove ads

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць.

Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому.

Remove ads

Гісторыя

  • 1909 год уведзеная адзінка сілы святла «міжнародная Свечка». Роўная сіле святла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускай светлавы паток у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны ў цялесным вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Свечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 года (у СССР з 1925 года) па 1948 год.
  • 1948 год новая Свечка замяніла міжнародную Свечку.
  • 1967 год замест «новая Свечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[4]
Remove ads

Прыклады

Сіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла святла тыпавых крыніц:

Больш інфармацыі Крыніца, Магутнасць, Вт ...
Remove ads

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дробныя ...

Гл. таксама

  • Люмен — адзінка вымярэння светлавога струменя

Зноскі

  1. Logopedia
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q53859674'></a>
  2. 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15028'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26711930'></a>
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q68977959'></a>
  4. Фотакінатэхніка. Энцыклапедыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыклапедыя», 1981.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads