Канзаскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канзаскі ўніверсітэт (англ.: University of Kansas) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўрэнс у штаце Канзас, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта буйнейшая ВНУ ў штаце Канзас. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Заснаваны афіцыйна 21 сакавіка 1865 года, універсітэт фактычна быў адкрыты ў 1866 годзе. У дадатак да галоўнага кампуса ў Лоўрэнсе ёсць універсітэцкі шпіталь у Канзас-Сіці, філіял у Оверленд-Парку (недалёка ад Канзас-Сіці), навукова-даследчыя інстытуты ў Парсансе і Топіке, а таксама філіял медыцынскай школы ва Уічыце. У склад універсітэта ўваходзяць Музей натуральнай гісторыі і Музей мастацтваў. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў — асацыяцыі вядучых навукова-актыўных універсітэтаў Паўночнай Амерыкі, якая існуе з 1900 года. Універсітэт праводзіць вельмі паспяховую праграму міжнароднага студэнцкага абмену і ў 2005 годзе быў узнагароджаны прэміяй за інтэрнацыяналізацыю навучання. 20 % студэнтаў, якія атрымалі акадэмічную ступень у гэтай ВНУ, таксама вучыліся за мяжой падчас навучання ва ўніверсітэце. Больш за 1,5 тысячы замежных студэнтаў з 110 краін свету штогод вучацца, выкладаюць або праводзяць даследаванні ў гэтай вучэльне. Ва ўніверсітэце выкладаюцца 28 моў. Універсітэт займае 23-е месца з ліку больш чым 200 буйных каледжаў і універсітэтаў ЗША па колькасці студэнтаў, якія ўваходзяць у Корпус міру.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтваў
- Школа грамадскіх сувязяў і адміністрацыі
- Школа архітэктуры, дызайну і планавання
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі
- Школа інжынерыі
- Школа прафесій у сферы аховы здароўя
- Школа журналістыкі і масавых камунікацый
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа музыкі
- Школа сястрынскай справы
- Школа фармацыі
- Школа сацыяльнага забеспячэння
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads