Каноплішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каноплішча — возера ў Беларусі, на мяжы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на поўнач ад вёскі Малешаў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).
Плошча паверхні возера 0,064 км². Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Катлавіна выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Берагі параслі хмызняком. Возера старычнага тыпу. На захадзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, на ўсходзе — вузкімі пратокамі з возерам Прыстань, з ракой Прыпяць злучана меліярацыйнымі каналамі на захадзе і ўсходзе.
Remove ads
Літаратура
- Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads