Жыткавічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жы́ткавічы[4] (трансліт.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[5].
Remove ads
Назва
Назва Жыткавічы паходзіць ад прозвішча, утворанага ад асновы жыта[6].
Назва Жыткавічаў упершыню засведчаная ў форме «Жыдкавічы» (Жидковичи) пад 1500 годам. Назва звязана з адпачатнай назвай возера Чырвонае — Жыд-возера. Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Жыдкаўка, што з Жыд-возера цекла ў Прыпяць.[крыніца не паказана 80 дзён]
Назва «Жыд-возера» балцкага паходжання і не звязаная з састарэлым беларускім жыд «яўрэй».[крыніца?]
Назва «Жыд» паходзіць ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць», ад якога літоўскае žydėti «свяціць; цвісці», žaida «агмень (месца для адкрытага агня)». Далей да карацейшага балцкага *žei- / *ži- (з тым жа значэннем), ад якога таксама латышскае zīt «світаць, віднець», zaigs «зіхоткі» (*žei-, -g-), літоўскае žibus «зіхоткі» (*ži-, -b-).[крыніца не паказана 80 дзён]
Літоўскія гідранімічныя аналагі — назвы тыпу Žiba, Žiegas, Žied-upė, Žyd-a-upis[крыніца?]. «Зіхоткія» водныя назвы ў балцкай гідраніміі на ўсходзе — Лучоса (на старой балцкай тэрыторыі тройчы), Свіцязь (двойчы).[крыніца?]
Ад таго ж балцкага *žei- / *ži-, што і назва Жыд-возера, яцвяжскія назвы *Zeitō (адна ў форме «Зъято» з Іпацьеўскага летапісу, другая як Zyatha у крыніцы сярэдзіны XVI ст.). Абедзве гэтыя азёрныя назвы значаць «Блішчастае (возера)» і матываваныя «блішчастасцю» воднай паверхні.[крыніца не паказана 80 дзён]
Балцкія гідронімы ў басейне Прыпяці не рэдкасць. З аднаго боку ад Жыд-возера — рака Арэса, з другога — у Прыпяць уцякаюць Цна, Лунія (Лань).[крыніца не паказана 80 дзён]
Remove ads
Герб
У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе раку Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць пра род Кучукаў-Сестранцэвічаў, якіх называюць першымі вядомымі уладальнікамі паселішча. Аднак, на праўдзе першымі ўладальнікамі былі Кучукі герба «Сякера», якіх з Кучакамі-Сестранцэвічамі сталі блытаць пазней.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 годам як маёнтак Жыдкавічы ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска Слуцкага княства, першы вядомы ўладальнік — Конрад Кучук герба «Сякера».
У складзе Расійскай імперыі
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 годзе чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войск кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.
Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель[7].
У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.
З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобласці. З 19 лістапада 1971 г. — горад[8].
У 1990 годзе ў склад Жыткавіч уключаны пасёлак Сасновы[9], у 2014 годзе — вёскі Подаўж, Заброддзе, Кажановічы і пасёлак Западны[10].
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Жыткавіцкі раён і горад Жыткавічы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Жыткавіцкі раён[11].
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».
Мікрараёны
Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:
- Азёрны — паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
- БМУ — заходняя частка горада
- Зубраня — цэнтральная частка горада
- Сельгастэхніка — паўднёва-заходняя частка горада
- Усходні — паўночная частка горада
Славутасці
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква, пабудавана на месцы старой
- Каменны крыж, у царкве на могілках. Паводле павер’яў, гэты крыж штогод павялічваецца ў памерах[14].
- Касцёл Святога Юзафа
Страчаная спадчына

- Свята-Троіцкая царква, згарэла ў 1972 годзе — помнік драўлянага дойлідства
Вядомыя асобы
- Віктар Францавіч Багдановіч
- Уладзімір Буднік
- Леанід Юр’евіч Марголін (нар. 1957) — расійскі музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар, аранжыроўшчык.
- Ісаак Якаўлевіч Маўшовіч (нар. 1933) — украінскі вучоны ў галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны[15].
- Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч — дэпутат ПП НС РБ 2-га склікання.
- Алесь Таболіч (нар. 1979) — музыкант, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак.
- Рыгор Барысавіч Фрайман (нар. 1935)[16]
- Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова — сучасны беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.
Remove ads
Гл. таксама
- Футбольны клуб ЮАС
- Новае Палессе
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads