Кансерватыўная партыя (Нарвегія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кансерватыўная партыя (Нарвегія)
Remove ads

Кансерватыўная партыя (нарв.: Høyre, нюнорск Høgre — «правая») — нарвежская кансерватыўная палітычная партыя, заснаваная ў 1884 годзе, з'яўляецца другой найстарэйшай палітычнай партыяй краіны пасля Ліберальнай. З 2004 года на чале партыі стаіць Эрна Солберг.

Хуткія факты Кансерватыўная партыя, Лідар ...
Remove ads

Партыя мае моладзевае крыло (Нарвежскія Маладыя кансерватары, нарв.Unge Høyre), заснаванае ў 1922 годзе, яго ўзначальвае з 2008 года Хенрык Асхеім.

Remove ads

Гісторыя

Кансерватыўная партыя Нарвегіі была заснавана ў 1884 годзе. Яе першым старшынёй быў Эміль Станг. З моманту свайго стварэння, Хейрэ была адной з найбуйнейшых палітычных партый Нарвегіі, а пачынаючы з 1920 года на шмат гадоў стала другой па велічыні партыяй краіны. Больш за 70 гадоў кансерватары былі самай вялікай несацыялістычнай партыяй Нарвегіі, пакуль у канцы 1990-х іх не апярэдзіла Партыя прагрэсу. У цяперашні час Хейрэ другая па велічыні партыя ў стортынгу, пасля Нарвежскай рабочай.

У перыяд паміж сусветнымі войнамі галоўнай мэтай партыі было стварэнне правацэнтрысцкага альянсу супраць росту рабочага руху і папулярнай Рабочай партыі. З 1950 па 2009 год партыя прыняла ўдзел у шасці ўрадах. У 1960-х гадах кансерватары ўваходзілі ў нацыянальныя ўрады (Кабінет Ёна Люнга з 28 жніўня па 25 верасня 1963 і Кабінет Пера Бортэна з 12 кастрычніка 1965 па 17 сакавіка 1971 г). У 1980-х гадах кансерватыўнай партыі атрымалася сфармаваць аднапартыйны ўрад меншасці (Першы кабінет Карэ Вілака, з 14 кастрычніка 1981 па 7 чэрвеня 1983), таксама ў 80-х яна двойчы станавілася удзельнікам трохпартыйных урадаў (Другі кабінета Карэ Вілака з 8 чэрвеня 1983 па 8 мая 1986 і Кабінет Яна Сюсэ з 16 кастрычніка 1989 па 3 лістапада 1990). У 2000-я гады кансерватары паўдзельнічалі ў працы Другога кабінета Х'еля Буневіка (19 кастрычніка 2001 года - 17 кастрычніка 2005 г).

У 2005 годзе партыя атрымала на выбарах найгоршы вынік за ўсю сваю гісторыю, але на выбарах 2009 палепшыла свае паказчыкі, а пасля іх быў зафіксаваны рост папулярнасці кансерватараў у апытаннях. У 2013 Хейрэ набрала каля 27%, тым самым зноў стаўшы другой партыяй, па колькасці месцаў у стортынгу.

Remove ads

Прадстаўніцтва ў Стортынгу

Больш інфармацыі Год, % галасоў ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads