Эрна Сульберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́рна Су́льберг (нарв.: Erna Solberg, МФА: [ˌæːɳɑ ˈsuːlˈbærɡ]; нар. 24 лютага 1961 г., Берген) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. З 2004 года лідар Кансерватыўнай партыі Нарвегіі.
Remove ads
Біяграфія
Эрна Сульберг нарадзілася ў Бергене ў 1961 годзе. Пры вучобе ў школе ёй давялося выпрабаваць шэраг цяжкасцяў у сувязі з дыслексіяй. У школе яна грала ў аркестры, брала ўрокі фартэпіяна. Пасля заканчэння школы яна паступіла ў Бергенскі ўніверсітэт, які скончыла ў 1986 годзе па спецыяльнасці сацыялогія і паліталогія.
У маладосці яна стала членам Кансерватыўнай партыі і ў хуткім часе ўвайшла ў кіраўніцтва спачатку моладзевага крыла, затым і самой партыі. З 1989 года з’яўляецца пастаянна членам Стортынга. У 2001 годзе яна ўвайшла ва ўрад Х’еля Магнэ Буневіка міністрам камунальнай гаспадаркі. Працавала ва ўрадзе 4 гады. Паказала сябе валявым і мэтанакіраваным палітыкам і 9 мая 2004 года ўзначаліла Кансерватыўную партыю.
У верасні 2013 года на Парламенцкіх выбарах у Нарвегіі альянс з чатырох правых партый атрымаў большасць. Прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг заявіў аб хуткай адстаўцы з гэтай пасады.
Remove ads
Зноскі
- Erna Solberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Erna Solberg blir æresalumn ved Universitetet i Bergen — (untranslated), 2014. Праверана 11 ліпеня 2022.
- (not translated to no) Min historie Праверана 11 ліпеня 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads