Канстанцінас Кавафіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцінас Кавафіс
Remove ads

Канстанцінас Кавафіс (грэч. Κωνσταντίνος Καβάφης; 29 красавіка 1863(1863-04-29)[1][2][…], Александрыя[3]29 красавіка 1933(1933-04-29)[1][2][…], Александрыя[3]) — грэчаскі паэт, адзін са значных прадстаўнікоў мадэрнізму ў еўрапейскай літаратуры.

Хуткія факты Канстанцінас Кавафіс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Канстанцінас Кавафіс нарадзіўся ў 1863 годзе ў Александрыі (Егіпет) у грэцкай сям’і, што пераехала з Канстанцінопаля; бацька паэта быў гандляром, пэўны час жыў у Англіі, меў англійскае грамадзянства. У 1870 годзе бацька памёр, і Кавафісы пераехалі ў Ліверпул, аднак у 1876 годзе пачаліся фінансавыя праблемы, і ў 1877 яны вярнуліся ў Александрыю. Неспакойная абстаноўка вымусіла ў 1882 годзе зноў пераехаць, гэтым разам у Канстанцінопаль. У гэты час пачынаецца англа-егіпецкая вайна, дом Кавафісаў быў зруйнаваны.

У 1885 годзе Канстанцінас Кавафіс вярнуўся ў Александрыю, дзе і жыў да канца свайго жыцця. Ён працаваў журналістам, пасля — чыноўнікам у брытанскім міністэрстве (Егіпет заставаўся пад пратэктаратам Вялікабрытаніі да 1926 года). З 1891 па 1904 гады выдаваў свае вершы ў выглядзе лістовак — толькі для сяброў. У 1903 годзе грэцкі пісьменнік Ксенопулас надрукаваў у афінскім часопісе артыкул, які называўся «Паэт». Дзякуючы гэтаму пра Кавафіса даведаліся ў Грэцыі, але вялікай папулярнасці яго паэзія не набыла, бо значна адрознівалася ад усяго, што пісалі на той час грэцкія паэты. У 1904 і 1910 гадах выдаў дзве кніжкі «Вершаў», але знакамітым пры жыцці ён так і не зрабіўся. Пэўным сведчаннем прызнання яго як паэта сталася ўручэнне ў 1926 годзе ордэна Фенікса і прызначэнне ў 1930 годзе ў міжнародны камітэт, які займаўся ўсталяваннем помніка Руперту Бруку на востраве Скірас.

Памёр Канстанцінас Кавафіс у 1933 годзе ад раку глоткі. А ў 1935 годзе выйшла першая паўнавартасная кніга яго вершаў, якая так і называлася — «Вершы» (Ποιήματα).

Remove ads

Творчасць

У паэтычны канон Канстанцінаса Кавафіса ўваходзяць 154 вершы — але апроч іх засталося нямала твораў няскончаных і ўрыўкаў. Сам паэт дзяліў свае творы на тры тыпы:

  1. Вершы гістарычныя, натхнёныя эпохай элінізму і пераважна звязаныя з Александрыяй, насычаныя грэцкай міфалогіяй.
  2. Лірычныя і эмацыйныя, пачуццёвыя вершы, натхнёныя ўспамінамі.
  3. Філасофскія вершы.

Самы знакаміты верш Кавафіса — «У чаканні варвараў» (1904), дзе лірычны герой-візантыец расказвае, як празмерны страх да нябачных ворагаў дапамагае гэтым ворагам зваяваць супраціўнікаў. Яшчэ адзін знакаміты твор грэцкага паэта «Ітака» (1911) апавядае пра вяртанне Адысея дадому.

Рэфарматар навагрэчаскай лірыкі, Кавафіс адышоў ад пануючых рамантычных ка­но­наў, адмовіўся ад пыш­ных параўнанняў і ме­та­фар, стварыўшы паэзію, у якой эмо­цыі вы­ра­жа­ны вельмі ла­канічна.

Remove ads

Ацэнкі, уплывы

Пасля перамогі Грэцыі ў грэцка-турэцкай вайне (1919—1922) з’явілася пакаленне маладых паэтаў, якіх натхняла творчасць Кавафіса. Пасля смерці паэт быў прызнаны найвялікшым творцам, што пісаў на навагрэчаскай мове.

Англічане пазнаёміліся з творчасцю К. Кавафіса дзякуючы перакладам, надрукаваным Э. М. Форстэрам у часопісе «Атэнэум» (1919), а пасля Т. С. Эліятам у часопісе «Крайтэрыён». Творы К. Кавафіса паўплывалі на У. Х. Одэна, Л. Сэрнуду, Ч. Мілаша, І. Бродскага і інш., пра яго зняты біяграфічны фільм Я. Смарагдзіса (1996).

Паўднёваафрыканскі англакамоўны пісьменнік Дж. М. Кутзее напісаў раман «У чаканні варвараў», своеасаблівае развіццё тэмы К. Кавафіса.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads