Канстанцін Іванавіч Бахановіч

беларускі ўрач-гігіеніст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Іванавіч Бахановіч (22 чэрвеня 1931, в. Баравуха, Барысаўскі раён, Менская акруга — 27 снежня 2007) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)[2].

Хуткія факты Канстанцін Іванавіч Бахановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1931 года ў в. Баравуха Барысаўскага раёна Мінскай акругі.

У 1957 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].

Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997)[2].

Памёр 27 снежня 2007 года.

Remove ads

Ушанаванне памяці

У 2011 годзе ў гонар К. І. Бахановіча была ўсталявана мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку Магілёўскай абласной бальніцы, заснавальнікам і першым галоўным урачом якой ён быў на працягу 27 гадоў[3].

Зноскі

  1. Открытие мемориальной доски в честь К. Бахановича(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 9 верасня 2023.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads