Канстанцін Андрэевіч Будзінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Андрэевіч Будзінскі (1807 — ?) — педагог.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1823 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1826 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Праз 2 гады вытрымаў экзамен на званне магістра філасофіі, з прычыны закрыцця Віленскага універсітэта, ступень атрымаў у 1836 годзе ў Кіеўскім універсітэце.
Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Жытомірскай гімназіі, у 1834 годзе прызначаны прафесарам Нежынскага ліцэя на кафедры прыкладной матэматыкі. Адначасова выкладаў чыстую матэматыку і батаніку. Меў любоў і павагу студэнтаў. Лекцыі К. Будзінскага вылучаліся яснасцю выкладання і цаніліся слухачамі. Затым быў настаўнікам-наглядчыкам і выкладчыкам матэматычных навук у лясным і межавым інстытутах.
Друкаваныя творы не выяўлены.
Remove ads
Зноскі
- Будзинский, Константин Андреевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1908. — Т. 3. — С. 440–441.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads