Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў
Remove ads

Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў (нар. 9 жніўня 1982, Гомель) — беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду Dimension Data.

Хуткія факты Канстанцін Сіўцоў, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Кар'ера

Вядомасць прыйшла да Сіўцова пасля перамогі на Чэмпіянаце свету сярод андэраў (гоншчыкаў да 23 гадоў) у групавой гонцы, дзе беларус апярэдзіў Томаса Дэкера з Нідэрландаў і датчаніна Мадса Крыстэнсена. Гэты поспех дазволіў яму падпісаць кантракт з італьянскай камандай вышэйшага дывізіёна Fassa Bortolo. Аднак каманда на наступны год спыніла сваё існаванне і Канстанцін перайшоў у Acqua & Sapone. У складзе гэтай каманды ў 2006 годзе ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў групавой гонцы.

У 2007 годзе велагоншчык падпісаў кантракт з Barloworld, у складзе якой адзначыўся такімі вынікамі як: другое месца на Giro dell'Appennino і трэцяе месца на Tre Valli Varesine і GP Città di Camaiore. А таксама ў ліпені ўпершыню прыняў удзел у самай прэстыжнай велагонцы — Тур дэ Франс, дзе заняў 32 месца ў генеральнай класіфікацыі.

Гэтыя поспехі прыцягнулі ўвагу менеджараў каманды Team High Road, якія і заключылі з ім кантракт. У красавіку 2008 года Канстанцін перамог на 6 этапе Тура Джорджыі — шматдзённай гонцы па дарогах ЗША і атрымаў жоўтую майку лідара. Па выніках гонкі ён захаваў лідарства і атрымаў перамогу ў агульным заліку шматдзёнкі. На Тур дэ Франс-2008 беларус заняў 16 месца.

На Джыра д'Італія 2009 Канстанцін святкаваў дзве перамогі: спачатку разам з Team Columbia-High Road у каманднай гонцы на час, а потым атрымаў асабістую перамогу сольнай атакай на 8 этапе.

2011 год — найбольш паспяховы ў кар'еры Сіўцова. Ён заняў дзясятае месца ў генеральнай класіфікацыі Джыра д'Італія і зноў разам з камандай першынстваваў у каманднай гонцы на час. На Чэмпіянаце Беларусі Канстанцін заваяваў залаты медаль у гонцы з раздзельным стартам.

З заканчэннем сезона 2011 гады каманда Team Columbia-High Road спыніла сваё існаванне з-за спонсарскіх праблем і беларус падпісаў кантракт з брытанскім праектам Sky Procycling. У складзе гэтай каманды ён зарэкамендаваў сябе як добры грэгары. Гоншчык быў часткай каманды, калі Рычы Порт выйграў Вольта Алгарвэ, Брэдлі Уігінс — Парыж-Ніца, Тур Рамандзіі і Крытэрыўм ду Дафінэ, а Майкл Роджэрс перамог на Bayern-Rundfahrt. Сіўцоў прайшоў адбор і стартаваў на Тур дэ Франс 2012 года ў якасці аднаго з асноўных памочнікаў Брэдлі Уігінса, але ўпаў і вымушаны быў сысці з пераломам левай галёнкі.

У 2013 годзе Сіўцоў атрымаў сольную перамогу на другім этапе Джыра дэль Трэнціна, у другі раз у кар'еры выйграў гонку з раздзельным стартам на Чэмпіянаце Беларусі. А на чэмпіянату свету-2013 па шашэйных велагонках ў італьянскай Фларэнцыі разам з таварышамі па Sky Procycling заваяваў бронзавы медаль у каманднай гонцы на час.

У 2020 годзе дыскваліфікаваны на 4 гады за парушэнне антыдопінгавых правіл. У арганізме велагоншчыка быў выяўлены забаронены гармон эрытрапаэцін[1].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads