Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках
Remove ads

Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках (афіцыйная назва — англ.: UCI Road World Championships) — штогадовы чэмпіянат свету па шашэйных дысцыплінах веласпорту, які праводзіцца пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI). У рамках чэмпіянату свету праводзяцца шашэйныя групавыя гонкі і індывідуальныя гонкі на час з раздзельнага старту сярод мужчынскай эліты, жаночай эліты і мужчын ва ўзросце да 23 гадоў. Чэмпіянат праводзіцца ў канцы сезона, звычайна пасля Вуэльты Іспаніі.

Thumb
Вясёлкавая майка чэмпіёна свету па шашэйных велагонках

Чэмпіён свету ў групавой гонцы выступае ў вясёлкавай майцы ва ўсіх шашэйных групавых гонках (акрамя этапаў з раздзельным стартам) на працягу наступнага пасля перамогі года. Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы на час выступае ў вясёлкавай майцы толькі на этапах з раздзельным стартам, якія праводзяцца на шматдзённых гонках сезона.

Спартсмены, якія выступаюць на чэмпіянаце свету, прадстаўляюць нацыянальныя зборныя сваіх краін.

Remove ads

Гісторыя

Першы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках быў праведзены ў 1927 годзе на Нюрбургрынгу ў Германіі. Першым чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў стаў італьянскі велагоншчык Альфрэда Бінда.

Да 1995 года ў рамках чэмпіянатаў свету праводзіліся асобныя гонкі для аматараў і прафесіяналаў.

Чэмпіянаты свету праводзяцца як на адносна роўных трасах, у гэтым выпадку звычайна перамагаюць спрынтары, так і па пагорыстай мясцовасці, дзе звычайна перамагаюць горныя спецыялісты або ўніверсалы.

Remove ads

Чэмпіянаты свету

Больш інфармацыі Год, Краіна ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads