Канстанцін Мікалаевіч Сіроцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Мікалаевіч Сіроцін (нар. 13 верасня 1972, Палавінны Лог) — беларускі інжынер-энергетык і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 верасня 1972 года ў вёсцы Палавінны Лог Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Электрапрывод і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхнічных комплексаў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў наладчыкам станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем 4-га разраду інструментальнага цэха Магілёўскага завода транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш»; працаваў старшым майстрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання прадзільнага цэха, энергетыкам хімічнага цэха вытворчасці тэкстыльнай віскознай ніткі, намеснікам начальніка цэха электразабеспячэння, галоўным энергетыкам Магілёўскага завода штучнага валакна; намеснікам галоўнага энергетыка па электрагаспадарцы і энергазберажэнні «Магілёўхімвалакна»; намеснікам галоўнага інжынера па рамонце і эксплуатацыі гэтага прадпрыемства[1]. Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара «Магілёўхімвалакна»[1].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Хоцімскага, Клімавіцкага, Крычаўскага і Чэрыкаўскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі канцэрна «Белнафтахім», ААТ «Магілёўхімвалакно», Рэспубліканскага камітэта прафсаюза, юбілейным медалём «100 гадоў Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці».
Мае падзяку старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads