Белнафтахім

беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белнафтахім
Remove ads

Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30 % прамысловай вытворчасці краіны[3]. З лістапада 2024 года пасаду старшыні займае Ілля Ікан[4].

Хуткія факты Канцэрн «Белнафтахім», Тып ...
Thumb
Галоўны офіс Белнафтахіма
Remove ads

Гісторыя

Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 года праз зліццё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[5]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, забеспячэнню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладкавых арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[6].

19 красавіка 2019 года канцэрн заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступала транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Нафта змяшчала хлорарганічныя злучэнні, якія перавышалі ў дзясяткі разоў лімітавыя значэнні па стандарце. Перапрацоўка нафты такой якасці магла прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ[7]. 21 красавіка канцэрн прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам сітуацыі, правядзення пасяўной кампаніі, неабходнасці забеспячэння ўнутранага рынку, наяўных рызык па перапрацоўцы сыравіны[8]. Расійскі пастаўшчык «Транснафта» пацвердзіў факт парушэння кантракту. Забруджаная нафта была выяўлена на ўчастку Самара — Унеча (больш за 1,4 тыс. км)[9].

21 студзеня 2021 года «Белнафтахім» паведаміў, што з-за росту коштаў нафты Brent на сусветным рынку на 9 % павысіўся кошт паліва на 1 беларускую капейку для ўнутранага спажывання[10].

Remove ads

Санкцыі

У 2007 годзе супраць «Белнафтахіма» былі ўведзены санкцыі з боку ЗША[11]. Амерыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіма» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтай уключэння ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіма» былі прыпыненыя[12][13].

Даччыная кампанія «Белнафтахіма» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 года была ўнесена ў санкцый спіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэнне, што кампанія кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, які нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі[14][15].

9 жніўня 2021 года ў санкцыйны спіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў[13][16].

У 2022 годзе санкцыі супраць «Белнафтахіма» ўвялі Канада і Украіна[17]. У жніўні 2023 года «Белнафтахім» патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага Саюза[18]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[19].

Remove ads

Даччыныя прадпрыемствы

У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:

Зноскі

  1. Наталля Кароткая. Прадпрыемствамі «Белнафтахіма» ў студзені—ліпені атрымана чыстага прыбытку ў 3,8 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд(недаступная спасылка). БелаПАН (18 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 ліпеня 2012.
  2. (руск.)О концерне Архівавана 15 ліпеня 2012. // www.belneftekhim.by
  3. Розничные цены на автомобильное топливо изменяются (руск.)(недаступная спасылка). Белнафтахім (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
  4. Response to Belarus on US Sanctions on Belneftekhim (англ.). United States Mission to the OSCE (15 лістапада 2007). Праверана 21 верасня 2021.
  5. Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (англ.). Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
  6. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  7. UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus (англ.). Франс Прэс  (укр.). mint  (англ.) (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
  8. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  10. Білоруський державний концерн із нафти та хімії, концерн "Білнафтохім"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads