Канстанцін Сяргеевіч Паско
беларускі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Сяргеевіч Паско (нар. 30 сакавіка 2003[1], Мінск) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Навучаўся ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава[2]. З 2019 года выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду БК «Мінск».
У сезоне 2022/23 15 разоў выпускалі на пляцоўку ў расійскай Лізе ВТБ — пры сярэднім часе ў 10 хвілін 24 секунды гульцу ўдавалася набіраць 2,4 пункты за матч. У чэмпіянаце Беларусі, дзе «Мінск» пачаў выступаць з плэй-оф, за сем матчаў з найгрышам у больш за 11 хвілін зарабляў — 2,1 балаў.
У сезоне 2023/24 баскетбаліст за «Мінск» ў расійскай лізе браў удзел у 14 матчах, набраўшы 14 жа пунктаў, атрымліваючы ў сярэднім па 8 хвілін 3 секунды на пляцоўцы.
У студзені 2024 года пакінуў «Мінск» і падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань», выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У кастрычніку-снежні 2024 года выступаў за іркуцкі «Іркут»[3][4]. У студзені 2025 года вярнуўся ў «Мінск»[5]. Прызнаны лепшым цэнтравым чэмпіянату Беларусі-2024/25[6].
У складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[7]. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда)
- 2022—2024 — Мінск
- 2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія)
- 2024 — Іркут (Іркуцк, Расія)
- з 2025 — Мінск
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2022/2023.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2024/2025.
Зноскі
- KANSTANTSIN PASKO // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда - стажерский состав (переменный)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 10 сакавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads