Кансуэла Веласкес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кансуэла Веласкес
Remove ads

Кансуэ́ла Вела́скес (ісп.: Consuelo Velázquez Torres; 21 жніўня 1924, Сапалтан-эль-Грандэ, Халіска, Мексіка — 22 студзеня 2005, Мехіка) — мексіканская піяністка і кампазітар , аўтар сусветна вядомага хіта Besame mucho (Цалуй мяне моцна).

Хуткія факты Кансуэла Веласкес, Асноўная інфармацыя ...

Вядомасць Веласкес прынеслі таксама песні Amar y vivir (Кахаць і жыць), Cachito (Качыта), Que seas feliz (Будзь шчаслівым) і іншыя.

Remove ads

Біяграфія

Музычны талент дзяўчынкі выявіўся вельмі рана. Бацькі Кансуэлы рана памерлі і яе выхаваннем займаліся дзядзька і цётка. Веласкес скончыла музычную школу ў Мехіка, ужо ў 15 гадоў яна давала ўрокі фартэпіяна.

Пазней Веласкес напісала велізарнае мноства песень, санат, араторый і сімфоній. Але ў гісторыю сусветнай музыкі яна назаўсёды ўвайшла як аўтар адной-адзінай песні пра першае каханне — Bésame mucho. Па прызнанні Веласкес, гэтая песня была напісана ёю пад уражаннем арыі з оперы «Гаеска» іспанскага кампазітара Энрыке Гранадоса. У 1944 годзе гэтая песня заняла першае месца хіт-парадзе песень ЗША пасля выканання яе Джымі Дорсі і яго аркестрам.

Сканала Веласкес 22 студзеня 2005 года з-за ўскладненняў на сэрцы, якія ўзніклі пасля таго, як у лістападзе 2004 года яна ўпала і зламала тры рэбры.

Remove ads

Зноскі

  1. Consuelo Velázquez // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads