Кантынентальная хакейная ліга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кантынентальная хакейная ліга
Remove ads

Кантынентальная хакейная ліга, КХЛ — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расійскай суперлігі (у адрозненне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клубы не пакідаюць лігу ў залежнасці ад вынікаў чэмпіяната). На сённяшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клуба: з Расіі (19 клубаў), Беларусі, Казахстана і Кітая (па адным). Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова з’яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі. Амаль усе клубы КХЛ маюць свае фарм-клубы ў Маладзёжнай хакейнай лізе.

Хуткія факты Заснаваны:, Краіна: ...
Remove ads

Фармат

Чэмпіянат складаецца з дзвюх частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны.

Пачынаецца сезон матчам за Кубак Адкрыцця паміж уладальнікамі Кубка Гагарына і Кубка Кантынента.

Падчас рэгулярнага сезону клубы праводзяць агулам 20 матчаў з усімі камандамі са свайго дывізіёну і па 2 матчы з кожнім астатнім супернікам. У табліцах канферэнцый і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасці набраных імі ачкоў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы размяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Лепшая каманда рэгулярнага сезону атрымлівае Кубак Кантынента.

Па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымлівае Кубак Гагарына і лічыцца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расіі. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі. Серыі гуляюцца да 4 перамог.

Кожны год таксама гуляецца матч зорак.

Remove ads

Клубы

Выступленне каманд у лізе

З моманту заснавання лігі ў 2008 годзе ў чэмпіянатах КХЛ узялі ўдзел 35 каманд. 32 каманды прымалі ўдзел у плэй-оф хаця б у адным з сезонаў.

У табліцы пазначаны месцы каманд па выніках рэгулярнай часткі чэмпіянатаў КХЛ, а таксама дасягнутыя раўнды плэй-оф у кожным сезоне КХЛ (пазначана колерам). Каманды упарадкаваны з улікам найлепшых занятых месцаў па выніках іх выступу ў чэмпіянатах КХЛ.

Больш інфармацыі Команда, 2020** ...
Remove ads

Вынікі сезонаў

Больш інфармацыі Сезон, Уладальнік Кубка Гагарына ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads