Беларусь як памежжа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Белврусь як памежжа — філасофская канцэпцыя, якая ўзнікла ў пачатку XX стагоддзя ў ходзе спроб самаасэнсавання беларусаў.

«Адвечным шляхам»

У пачатку ХХ ст. прамежкавае становішча азначала знаходжанне паміж Польшчай і Расіяй. Беларускія мысляры спрабавалі ў гэтых умовах дапамагчы сваім супляменнікам усвядоміць сябе як асаблівы народ, адрозны ад суседзяў. Найбольш паслядоўна тэма была выкладзена ў працы Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) «Адвечным шляхам» (1921). Аўтар пазначыў беларускія землі як месца міжкультурных сутыкненняў, полем барацьбы Захаду і Усходу. Такое становішча прывяло да таго, што беларусы не змаглі далучыцца ні да першага, ні да другога[1].

Адметнай рысай гісторыі Беларусі названа геаграфічна абумоўленае межаванне (г. зн. бесперапынныя пошукі прыярытэтнага арыентыру) паміж усходнееўрапейскім і заходнееўрапейскім сацыякультурнымі тыпамі[2]. Самабытнасць народа бачылася ў тым, што ён адхіліў крайнасці і сінтэзаваў дасягненні абедзвюх культур, выступіўшы ў ролі моста[3].

Пры гэтым філосаф акцэнтаваў асаблівую ўвагу на драматызме гістарычнага лёсу беларусаў, іх непераадольным імкненні захаваць свабоду, знаходзячыся паміж двума супрацьлеглымі лагерамі, з-за чаго ён не стварыў выразнай культуры[4].

Паводле Абдзіраловіча, неабходна ствараць беларускія формы жыцця, не тварыць гвалту і не прыносіць пакуты, ні іншым, ні самім сабе[5].

Remove ads

У сучаснасці

У 1990-я гады, калі аднавілася дыскусія пра ідэнтычнасць беларусаў, ідэі Канчэўскага адрадзіліся[6][7].

У сучаснасці, ва ўмовах небяспекі культурнай асіміляцыі і глабалізацыі, праблема самапазнання не страціла актуальнасці. Паўстала задача па вызначэнні рыс беларускай культуры, выяўленні культурнай спецыфікі. Ва ўмовах сучаснай Беларусі працэс здабыў мэтанакіраваны і арганізаваны характар. Культурныя асаблівасці выяўляюцца і падкрэсліваюцца як на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі, так і ў культуралагічных даследаваннях[8].

Пры гэтым канцэпцыя стала прымяняцца таксама для выпрацоўкі шляхоў эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця[1].

Сучасная трактоўка канцэпцыі выкладзена ў калектыўнай працы (Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук, Сергей Токць) 2011 года «Беларусы: нацыя Памежжа». Аўтары паказалі, што памежжа краіны шматпланавае: прыродна-геаграфічнае, культурнае, этнічнае (беларускі народ названы прадуктам міжэтнічнага кантакту балтаў і славян), рэлігійнае (мяжа каталіцызму і праваслаўя) і палітычнае[9].

На дадзены момант канцэпцыя прамежкавага становішча краіны атрымала шырокае распаўсюджванне ў свядомасці народа. Цяпер прамежкавае становішча апісваецца як знаходжанне паміж Расіяй і Еўропай[10]. Пры гэтым памежнасць Беларусі разглядаецца не як адмежаванне ад іншых, а як дыялог з імі, гэта значыць транскультурацыя — прастора, дзе адрозненні з’яўляюцца не падставай для канфліктаў, а асновай развіцця і дыялогу. Як пісаў філосаф Ігар Бабкоў, суцэльнай і поўнай беларуская культура можа стаць толькі ва ўмовах памежжа, як культура размежавання, сустрэчы і пераходу розных, нават варожых адзін аднаму, культурных частак[11].

Remove ads

У палітыцы

Уяўленні пра ўнікальны беларускі шлях знайшлі сваё адлюстраванне ў палітыцы і ідэалогіі афіцыйных уладаў[12][13].

Пасля распаду камуністычнага блока і Савецкага Саюза амаль усе краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, нават Расія (як доўгатэрміновую мэту), узялі курс на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз і НАТА. Разам з тым Беларусь ніколі афіцыйна не заяўляла пра сваё жаданне стаць членам арганізацый[12].

З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі пачалося афармленне дзяржаўнай ідэалогіі. Многія грамадзяне адгукнуліся на заклік лідара ўзяць «усё лепшае з сусветнага вопыту» і змяшаць у свой уласны — беларускі шлях. У адрозненне ад фашызму і камунізму, якія абвяшчаюць нейкую вышэйшую мэтай сацыяльных трансфармацый («агульнае дабро» ў «тысячагадовым Рэйху» альбо «агульная карысць» у бяскласавым грамадстве), у беларускага шляху няма мэты. Як пісаў філосаф і палітолаг Анатоль Панькоўскі ў сумесным артыкуле з Соф’яй Ліхуцінай, «гэта проста шлях, якім трэба ісці». Зыходзячы з афіцыйнай дзяржідэалогіі, для беларускага народа ў прынцыпе няма прыкладаў для пераймання[13].

Абгрунтоўваючы шматвектарную стратэгію ў знешняй палітыцы, Лукашэнка казаў, што небяспечна «ляцець з адным крылом», абапіраючыся выключна на «расійскі вектар»: «Мы павінны сябраваць з усімі суседзямі, нам ні Расія, ні Украіна, ні Польшча, ні Літва, ні Латвія не чужыя», паколькі «знаходзячыся ў эпіцэнтры кантынента, няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку»[14]. Беларускі сацыёлаг Віктар Кірыенка звязваў гэты курс з культурным памежжам паміж Захадам і Усходам. Дадзеная акалічнасць ставіць нацыю перад неабходнасцю ажыццяўляць выбар паміж Захадам і Усходам і пастаянна шукаць свой уласны шлях развіцця[15].

Праблема

Беларускі філосаф Віктар Адзіночанка паказаў, што канцэпцыя мае прынцыповую абмежаванасць у сучасных умовах. Па-першае, пры яе выкарыстанні адбываецца вызначэнне сябе праз іншага, па-другое, развагі вядуцца з дапамогай супрацьпастаўлення Беларусі Расіі і Еўропе. Як пісаў спецыяліст, у сучасным свеце, дзе ідзе поўным ходам працэс глабалізацыі, падкрэсліванне сваёй спецыфікі павінна суправаджацца добразычлівай увагай да спецыфікі іншых краін і імкненнем ўсталяваць з імі адносіны супрацоўніцтва[10].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads