Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі

беларускі філосаф, паэт, публіцыст (1896—1923) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі
Remove ads

Ігна́т Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі, вядомы пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч (28 сакавіка (9 красавіка) 1896, Вільня21 красавіка 1923(1923-04-21), Вільня, Віленскае ваяводства) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

Хуткія факты Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ігнат Канчэўскі, 1914 г.

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда, бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1]. Брат Арсена Канчэўскага. Паводле паходжання прозвішча, продкі Ігната Канчэўскага, прынамсі па бацькавай лініі, былі, імаверна, рутэнізаваныя балты (літоўцы).

У 1913 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча. Паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але неўзабаве перавёўся ў Маскоўскі ўніверсітэт, спачатку на прыродазнаўчы, а пасля гісторыка-філалагічны факультэт, дзе вучыўся ў 1913—1916 гадах[2].

Не паспеў скончыць навучанне праз Першую сусветную вайну. У 1916 годзе, калі яму споўнілася 20 гадоў і ён стаў паўналетнім, быў прызваны ў расійскае войска. Скончыўшы школу прапаршчыкаў трапіў на Румынскі фронт. Рэвалюцыю 1917 года сустрэў ува Украіне. Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух, праводзіў агітацыю сярод вайскоўцаў 44-га ўкраінскага палка. Сышоў з войска і ад’ехаў на Дон, дзе пабраўся шлюбам з сяброўкай школьных гадоў, дачкой казацкага афіцэра Людмілай Віталеўнай Паляковай. Пасля шлюбу пераехаў у Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя кааператыўныя курсы пры ўніверсітэце імя А. Л. Шаняўскага[2].

Па заканчэнні курсаў працуе інструктарам ад Цэнтральнага саюза льнаводаў у таварыстве кааператываў у Сычоўцы Смаленскай губерні. Пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі ў 1919 годзе пераехаў у Менск, працуе ў Саўнаргасе і займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю. Улетку 1919 года займае пасаду кіраўніка Беларускага цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў[2].

Прынамсі з верасня 1919 года ў Вільні, якая на той час занятая палякамі. Сябра Цэнтральнай беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Працуе ў Віленскім саюзе кааператываў. Улетку 1920 года захварэў на сухоты, праз сабраныя грамадой грошы атрымлівае лячэнне ў прыватным яўрэйскім шпіталі Мішмэрэс-Хойлім, яго стан палепшыўся. Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па кааперацыі. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў. 28—30 лістапада на з’ездзе паўнамоцнікаў Віленскага саюза кааператываў абраны на пасаду сакратара. У 1922 годзе яго імя з’яўлялася ў папярэдніх спісах на выбарах у сейм, ён ішоў ад вёскі Дукшты Свянцянскага павета. Вёў геаграфічны гурток у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама заклаў вучнёўскі кааператыў. Найбольшая колькасць публікацый Канчэўскага змешчана ў газеце «Наша будучына», якую выдавала Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, старшынёй якой быў ягоны брат Арсень[2].

У пачатку 1920-х гадоў захварэў на туберкулёз і пасля некалькіх гадоў беспаспяховага лячэння[3] памёр 21 красавіка 1923 года ў Вільні. Пахаваны на віленскіх Вайсковых могілках.

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з Людмілай Канчэўскай (1897 — 20 снежня 1976, Варшава). Мелі дачку Алену (1919 — 13 кастрычніка 1990), у шлюбе мела прозвішча Егерман, была педагогам і памерла ў Варшаве[4].

Светапогляд

Thumb
Самаробная фотакопія выдання Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам», вырабленая С. Сокалавым-Воюшам

Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Паэтычная творчасць

Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч[5] і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам…»).

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Па сьвятой зямлі…»
  • «Верасьнёвае пано»
  • «На матывы Р. Тагора»
  • верш у прозе «Мы разам…»
  • І. К. «Каапэрацыя ў 1922 годзе». // Наша будучыня : газэта / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч. — Вільня : «Друк», 25 сьнежня 1922. — № 3. — С. 1, 2.
  • Ігнат Канчэўскі. «Закладайма народныя выдавецтва!» // Наша будучыня : газэта / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч. — Вільня: «Друк», 13 студня 1923. — № 2. — С. 3.
  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71 с.
  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 140 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 21.12.2020. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны.
  2. Арлоў, Уладзімер (2020). ІМЁНЫ СВАБОДЫ (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) [Uładzimir Arłou. The Names of Freedom (The Library of Freedom. ХХІ century.)] (PDF) (in Belarusian) (4-е выд., дап. ed.). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода — Radio Free Europe/Radio Liberty. pp. 122—123.
  3. Псеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці М. Гарэцкага «Дзьве душы».
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads